«Сябры мае i сяброўкi! Няўжо вы думаеце, што я быў чагосьцi варты без вас,

якiя сышлiся сюды з большай цi меншай сiмпатыей да мяне.

Мабыць, нiчога быў не варты без вас, дарагiя. Без зямлi беларускай вялiкай.

Без вялiкага беларускага народа. Без вялiкай беларускай мовы.»

У. Караткевіч

     26 лістапада наша краіна  адзначыла 90-годдзе з Дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры, паэта, пісьменніка, драматурга, сцэнарыста.  Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Пра  яго хочацца распавядаць  усім.

   З гэтай нагоды ў нашым каледжы  прайшоў шэраг мерапрыемстваў.  

Інфармацыйная акцыя «Паводле твораў А. Макаенка і В.Караткевіча»,  у час якой навучэнцы арганізавалі  апытанне –віктарыну сярод  жыхароў горада.  Спадзяемся, што  ўдзельнікі віктарыны замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці нашых знакамітых  класікаў. 

    Цікава прайшла  гульня-квэст «Быў. Ёсць. Буду.», на якой навучэнцы групы 2 "Б" прадэманстравалі свае  веды аб жыцці і творчасці У.Караткевіча і папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка зямлі беларускай.  

Актывісты клуба ЮНЕСКА «Рунь» прынялі ўдзел у літаратурным вечары «Свет Караткевіча» у гарадскім Доме культуры.

Таксама ў чытальным зале бібліятэкі нашага каледжа была аформлена  кніжная выстава «Уладзімір Караткевіч вядомы і невядомы», якая стала выдатнай рэкламай   зборнікаў для  чытання.   

                                                

Любая літаратура можа ганарыцца, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча. Без усякага пафасу можна сказаць, што яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, роднай мове.


Печать