Главная » 2018 » Февраль » 26 » Дзень роднай мовы
15:15
Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Члены  клуба  ЮНЕСКА “Рунь” ”  і  навучэнцы ўстановы адукацыі “ Рагачоўскі  дзяржаўны педагагічны каледж”  не змаглі застацца безудзельнымі і правялі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты і аб’яднаных у квэст-акцыю  “Захоўваць і паважаць родную мову- значыць захоўваць і паважаць усе мовы”. Клуб ЮНЕСКА “Рунь”  актыўна ўключыўся ў  святкаванне. Інфармацыйная сцяна  «Мову родную беражы! Мовай роднай даражы!» захапіла ўсіх. Вынікі паказалі, што самыя любімыя словы – гэта “калі ласка”, “цудоўна”, “сябры”, “дзякуй”, ”дабранак”.  Група членаў клуба вырашыла праверыць узровень  ведаў беларускай мовы  рагачоўцаў. Дзяўчаты выйшлі на вуліцы горада і прапанавалі жыхарам перакласці словы з рускай мовы на беларускую. Хто адказваў правільна, атрымліваў цукеркі з падзякай. Для  навучэнцаў першага курса  была арганізавана  квэст – гульня “Мая родная мова – мова дружбы”. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнікаў чакалі розныя цікавыя заданні на творчых пляцоўках. Яны спаборнічалі ведамі ў галіне мовы і літаратуры .  Пераможцы атрымалі дыпломы.   Са сцэны актавай залы гучалі вершы беларускіх паэтаў, радавалі прысутных і выканаўцы беларускіх песень.  Напрыканцы   ўсе  мерапрыемствы дня аб’ядналіся  флэшмобам   “Абдымемся па – беларуску” і слоганам «Беларуская мова – усеабдымная, бо мова ахоплівае ўсё».

Міжнародны дзень  роднай мовы прайшоў на высокім узроўні. Члены клуба ЮНЕСКА “Рунь” ўпэўнена даказалі, што яны ведаюць, любяць і паважаюць сваю родную мову.

Спадзяёмся, што гэты дзень не пакінуў нікога раўнадушным да лёсу роднай мовы. Самы значны  скарб чалавека — родная мова. І сення гонар і абавязак усіх  шанаваць яе.

Категория: Новости колледжа | Просмотров: 343 | Добавил: Пушкина | Теги: Дзень роднай мовы, Рогачёвский педколледж | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
500
Яндекс.Метрика статистика Рейтинг@Mail.ru