Мой родны кут
 

 

Уладзімір Немізанскі

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Я. Колас.

 

 

Той кут, той дом двухпавярховы.
Цагляны. Ужо даўно не новы.
Не так, каб вельмі ўжо прыгожы
Ен з паламанай агароджай.
Стаіць у цэнтры Рагачова
Несамавітая будова.
Ды вечным міла, вечным люба
Званкагалосаму тут люду,
Што з дня ў дзень у ім таўчэцца.
І хоць з яго на волю рвецца,
Ды калі потым нагадае,
То з асалодай успамінае
І агароджу, і той ганак,
І дом на вуліцы Цымермана…

Працягнем нашае казанне
Ды ў сам будынак той заглянем.
О, сення дзень амаль святочны.
Гудзе шчасліва люд дзявочы,
Бы дзень у кожнай нараджэння 
Ці нібы ўжо дыплом у кішэні.
І ў кожнай дзеўчыны на твары
Усмешка шчасця гаспадарыць.
О, дзень вялікі, дзень без скрухі!
О, дзень стыпендыі, стыпухі!
Тут кожная ў думках бача
“Зайцоў” таўсценны, добры пачак,
А атрымае гэтак мала,
Што думае: “Чаго й чакала?”
Калі за тых “зайцоў” паненкі
Не прададуць і паўсукенкі.
О, ежа - гэткая навала:
З’ясі, здаецца, і нямала-
Што дзешавей, што эканомней.
Праз хвілін жывот не помніць.
І зноў ён просіць нешта ўзяці.
То добра, хоць паклала маці
Кавалак сала, ды варэнне,
Ды куль домашняга пячэння.
Укінеш у рот адно – другое –
Глядзіш, жыцце зусім не тое,
Не гэтак змрочнае, здаецца,
І быццам бы лягчэй на сэрцы.
Скрыдзелак сальца – і навука
Ужо не гэткая дакука.
І лепш даецца ўжо вучоба.
Калі суцішыцца вантроба.

Гудзе наш дом, як дом пчаліны.
Тут весялосць і жарты-кпіны,
І дастаецца на арэхі,
Хто не адчуе жарты-смехі
І прыме ўсе за здзек, абразу,
Ды думае:
“-Ах ты, зараза,
Ты кпіш з мяне, то я даволі
Табе ў чай насыплю солі,
Калі ў абед ты адвярнешся.
Тады ў мяне ты пасмяешся.
Тады нацешуся ўволю,
Як паспытаеш чаю з соллю.”
І хмурыцца без дай прычыны,
І носам шморгае дзяўчына.
Нялегкі лес таго чакае,
Хто ўсе жыцце жыве ў адчаі.
І не пазбегнуць таму скрухі,
Хто да гумору заўжды глухі.
І я ей шчыра спачуваю…
Між тым хвіліна і другая
У шуме, гуле так праходзіць.
Ды вось хвілінка надыходзіць,
І ўсе паціху заціхае,
Змаукае ўсе і замірае.
Званок звініць у калідоры
Той, хто спазніўся, крок паскорыў,
Каб як раней у клас забегчы,
А не стаяць стуліўшы плечы
І, апусціўшы вочы долу,
Прасіць зайсці у клас дазволу,
Стаяць. І з выглядам пакоры
Выслухваць нудныя дакоры.

Усе вучыліся мы, людзі,
Таму пра ўрокі шмат не будзем.
Усюды роуныя абрысы:
Сядзі, ды слухай, ды запісвай.
Як выклічуць, тады адказвай,
Чакай сяброучыных адказаў,
Калі ты ўчора ленаваўся,
Не падвучыў, не рыхтаваўся.

Сядзіш, у вокны паглядаеш,
Ды з нецярпячкаю чакаеш,
Калі з той электроннай скрыні
Званок па калідорах грымне
Ды можна ўжо сабраць манаткі
І накіроўвацца да хаткі.

Да ночы – вольная часіна.
Наведаць можна магазіны,
Хаця купіць і не выходзіць,
Ды паглядзець яно не шкодзіць,
Як людзі нешта прымяраюць
Ды добры грошы адлічаюць
За тыя футры ды маністы.
І марыць: “Выйду за міністра
Ці за сынка яго, і будзе
Усё у мяне, што носяць людзі”.
Ці можа лепш падбіць кліночкі
Да мафіёзнага сыночка,
Бо будзешь ты ў гэтым разе
Катацца быццам сыр у масле…
І сцегны грэць на крымскім сонцы…

І наглядзеушыся багата,
Кіруеш шлях да інтэрната,
Або шыбуеш на спатканне –
На ўцеху, з любым мілаванне.

Так дзень за днём…
Урэшце прыйдзе
Той дзень, які канчае тыдзень.
Туды хутчэй, туды, дзе ў хаце
Цябе дауно чакае маці.
Далей казаць ужо не буду.
Пра веску, пра жыццё там люду
Маучу, бо лепей не зраблю,
Чым Колас. “Новую зямлю”
Чытайце, калі хочаце пазнаці
Як там жывецца, у гэтай хаце.

А дом па вуліцы Цымермана,
Хоць мае нейкія заганы,
Ды ўсё ж нам любы, мілы, гожы,
А будзе і зусім прыгожы,
Як на пляцоуцы пашчыруюць
Ды прыбудову прбудуюць
І будзе лепшы дом у свеце.
Калі не мы, хоць нашы дзеці,
Малодшае хоць пакаленне
Убачыць дзіунае стварэнне.

А мы ў старым ужо няйначай
І пасмяёмся, і паплачам,
І ў людзі выйдзем, людзьмі будзем,
Праз многа год мы не забудзем,
Навукі грызлі як старанна
Мы тут, на вуліцы Цымермана.

 

500
Яндекс.Метрика статистика Рейтинг@Mail.ru